У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Чэр 2015

Авіязносіны паміж Мінскам і Ташкентам будуць наладжаны з 2 ліпеня

25 чэрвеня, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Авіякампанія "Узбекістон Хаво Юлары" пачне выконваць рэгулярныя пасажырскія рэйсы паміж Ташкентам і Мінскам. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Гэты рэйс адкрываецца з 2 ліпеня. Ён стане адзіным паветраным мостам, які будзе звязваць сталіцы Узбекістана і Беларусі.

Рэйс Мінск - Ташкент будзе ажыццяўляцца двойчы ў тыдзень па аўторках і чацвяргах на самалётах "Боінг" і "Аэробус". Час палёту з Мінска ў Ташкент складзе 4 гадзіны 45 мінут.

"Новы рэйс у Ташкент адкрые пасажырам Нацыянальнага аэрапорта Мінск шырокія магчымасці для ажыццяўлення зручных стыковак трансферных рэйсаў авіякампаніі "Узбекістон Хаво Юлары" - у Дэлі, Амрытсар, Бангкок, Сінгапур, Пекін, Токіа, Сеул і Куала-Лумпур", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску