Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2016

Авяр'янаў абмеркаваў у Любускім ваяводстве Польшчы ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у рэгіянальных тэндарах

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел прадпрыемстваў Беларусі ў тэндарах у рэгіёнах Польшчы абмяркоўваўся ў час паездкі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр'янава ў Любускае ваяводства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Пасол Беларусі 4-5 красавіка сустрэўся з віцэ-ваяводам і віцэ-маршалкам Любускага ваяводства, прэзідэнтам горада Гожаў-Велькапольскі, кіраўніцтвам Заходняй гандлёва-прамысловай палаты і Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы, бізнес-коламі ваяводства.

"На сустрэчах абмеркаваны перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з польскім рэгіёнам у гандлёвай і інвестыцыйнай сферах, у галіне навукі і культуры. Бакі разгледзелі пытанні ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у тэндарах, праводзімых на рэгіянальным узроўні, а таксама перспектывы развіцця пабрацімскіх сувязей паміж Гомельскай вобласцю і Любускім ваяводствам у рамках дзеючага пагаднення", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Дасягнуты дамоўленасці аб абмене дэлегацыямі дзелавых колаў, аб правядзенні ў рэгіёне восенню 2016 года Дзён беларускай эканомікі, эканамічнага форуму Беларусь-Любушша і выстаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

Аляксандр Авяр'янаў таксама выступіў перад слухачамі Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы з інфармацыяй аб умовах прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі