Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Sep 2018

Армію Казахстана аснасцяць беларускай ваеннай тэхнікай

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Армію Казахстана аснасцяць беларускай ваеннай тэхнікай. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядаўна я сустракаўся ў Казахстане з міністрам абароны і прадстаўнікамі вашых прадпрыемстваў. Ёсць вельмі вялікая праграма па аснашчэнні нашай арміі менавіта беларускай ваеннай тэхнікай", - расказаў Ермухамет Ертысбаеў.

Паводле яго слоў, Казахстан мае намер і далей прадаўжаць супрацоўніцтва з Беларуссю ў гэтай сферы.

Дыпламат у цэлым адзначыў, што беларуская прадукцыя на казахстанскім рынку прадстаўлена вельмі добра. "Абсалютна ўсё, пачынаючы ад адзення, - камбайны, трактары, тэхніка, ліфты. Пералічваць магу вельмі доўга", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі