Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2018

Арганізацыі Мінпрама Беларусі ў 2017 годзе павялічылі экспарт прадукцыі на 25,6 працэнта

23 лютага, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі Міністэрства прамысловасці Беларусі ў 2017 годзе павялічылі экспарт прадукцыі на 25,6 працэнта, паведаміў сёння міністр прамысловасці Віталь Воўк на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках 2017 года тэмп росту экспарту тавараў склаў 125,6 працэнта, прыкметна скарочаны запасы гатовай прадукцыі. Нарматыў суадносін запасаў і сярэднямесячнага аб'ёму склаў 91,9 працэнта", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, павялічыўся ўзровень рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці, ён склаў 9,8 працэнта.

Пры гэтым тэмп росту экспарту ў краіны СНД склаў 123,5 працэнта, у краіны далёкага замежжа - 131 працэнт. Экспарт тавараў на новыя перспектыўныя рынкі склаў $337,8 млн, або 8 працэнтаў у агульным аб'ёме экспарту Мінпрама (пры заданні на 2017 год - 8,9 працэнта), тэмп росту экспарту да 2016 года - 122 працэнты. Прадукцыя пастаўлялася ў 56 краін.

Запасы гатовай прадукцыі па Мінпраме на 1 студзеня склалі Br843,3 млн.

У 2017 годзе аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі па Міністэрстве прамысловасці ў дзеючых цэнах склаў Br11,105 млрд, тэмп росту да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 127,2 працэнта.

Выкананне паказчыка па рэнтабельнасці продажаў у прамысловасці па арганізацыях з доляй дзяржавы 50 працэнтаў і больш за 2017 год склала 9,8 працэнта пры заданні 6,5 працэнта. Чысты прыбытак па Мінпраме склаў Br422,6 млн. Нарматыў удзельнай вагі пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці ў агульным аб'ёме знешняй дэбіторскай запазычанасці па стане на 1 студзеня 2018 года выкананы і склаў 13,4 працэнта пры заданні не больш як 20 працэнтаў.

Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай за 2017 год прадукцыі па Мінпраме склала 31,2 працэнта пры заданні 26,5 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі