Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Sep 2017

"Амкадор" да канца года пачне будаўніцтва трох заводаў

21 верасня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. "Амкадор" да канца бягучага года пачне будаўніцтва трох заводаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандр Шакуцін, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы ўкладваем сродкі ў стварэнне новых заводаў, прадуктаў. Да канца гэтага года пачнём будаўніцтва яшчэ трох заводаў - "Амкадор-Маш" у Калодзішчах Мінскага раёна з аб'ёмам інвестыцый $240 млн і два гідраўлічныя заводы ў Кобрыне, Гомелі, агульны аб'ём інвестыцый - $177 млн", - сказаў Аляксандр Шакуцін.

Прапрацоўваецца таксама пашырэнне і мадэрнізацыя вытворчасці лясных машын у Лагойску. "Праект на гэтым тыдні будзе перададзены ў банк для вывучэння. Мы распрацавалі канцэпцыю на бліжэйшыя гады і плануем увайсці ў лік сусветных лідараў па вытворчасці лясных машын. Машыны, якія будуць сходзіць з канвеера, будуць поўнасцю адпавядаць патрабаванням самага патрабавальнага спажыўца", - растлумачыў старшыня савета дырэктараў.

Паводле яго слоў, усе праекты "Амкадора" знаходзяцца на самаакупнасці. "Наша лагістыка працэсаў стварэння вытворчасці ўнікальная па сутнасці. Сёння мы можам стварыць любы машынабудаўнічы завод", - запэўніў Аляксандр Шакуцін.

Узрастаючы аб'ём вытворчасці патрабуе забеспячэння дадатковых магутнасцей элементнай базы. "Мы адзіныя на постсавецкай прасторы, хто мае кампетэнцыю ў стварэнні кіруемых і вядучых мастоў, каробак пераменных перадач - як гідрамеханічных, так і гадрааб'емных. Гэту кампетэнцыю трэба нарошчваць, пашыраць мадэльны рад вузлоў", - дадаў ён.

Холдынг "Амкадор" аб'ядноўвае 29 прадпрыемстваў, якія выпускаюць тэхніку для аграпрамысловага, дарожна-будаўнічага, жыллёва-камунальнага, лесапрамысловага, вытворча-лагістычнага комплексаў. Тавараправодная сетка налічвае больш як 80 дылераў і дыстрыб'ютараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі