Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2016

Амаль 200 вытворцаў з 19 краін удзельнічаюць у буйных прамыслова-тэхналагічных выстаўках у Мінску

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйныя спецыялізаваныя выстаўкі "Машынабудаванне", "Ліцметэкспа. Ліццё і металургія", "Зварка і рэзка" і "Абарона ад карозіі. Пакрыцці" адкрыліся сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у іх прымаюць амаль 200 вытворцаў з 19 краін свету, сярод якіх Германія, Іспанія, Італія, Турцыя, Швейцарыя, Расія.

"Прадпрыемствы станкабудаўнічай галіны Беларусі таксама актыўна прадстаўляюць тут сваю прадукцыю. Выстаўка "Машынабудаванне" як заўсёды прадстаўнічая і дазваляе прадэманстраваць абсталяванне, якое дае магчымасць паляпшаць якасць выпускаемай прадукцыі, зніжаць сабекошт і павышаць канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі", - падкрэсліў першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі пасля ўрачыстага адкрыцця мерапрыемства.

Ён адзначыў, што беларуская эканоміка - экспартна арыентаваная, таму прамысловасць краіны павінна арыентавацца на лепшыя сусветныя распрацоўкі. "Калі гаварыць аб стратэгіі развіцця канкрэтна станкабудаўнічых прадпрыемстваў, то мы вядзём перагаворы з вядучымі кампаніямі не толькі Расіі, але і Еўропы, Амерыкі, Паўднёвай Карэі. Важна прыцягнуць у краіну найлепшыя кампетэнцыі, каб прапанаваць потым канкурэнтаздольны тавар, які будзе не толькі імпартазамяшчыльным, але і пойдзе на экспарт", - растлумачыў Генадзь Свідзерскі.

Буйны прамыслова-тэхналагічны форум праходзіць у Мінску з 5 па 8 красавіка ў складзе шырока вядомых і аўтарытэтных выставак "Машынабудаванне", "Ліцметэкспа. Ліццё і металургія", "Зварка і рэзка" і "Абарона ад карозіі. Пакрыцці". Яны ахопліваюць шырокі спектр прамысловых тэхналогій у сферы машынабудавання, металаапрацоўкі, канструкцыйных матэрыялаў, рэсурсазберажэння.

Афіцыйную падтрымку выстаўкам аказваюць Міністэрства прамысловасці Беларусі, Асацыяцыя вытворцаў станкаінструментальнай прадукцыі "Станкаінструмент" (Расія), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Асацыяцыя ліцейшчыкаў і металургаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі