5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 10,5 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабрана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 5 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 493 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай - 2598 тыс. т, Брэсцкай - 2121 тыс. т, Гродзенскай - 2046 тыс. т, Магілёўскай - 1344 тыс. т, Гомельскай - 1321 тыс. т, Віцебскай - 1063 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
Збожжавыя і зернебабовыя культуру з кукурузай убраны з 95 працэнтаў плошчаў, што складае 2205 тыс. гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 5 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 198 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 12,8 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 1011 тыс. га, нарыхтавана сенажу 13 941 тыс. т (100 працэнтаў плана), сіласу - 19 401 тыс. т (94 працэнты плана), травяных кармоў - 9562 тыс. т кармавых адзінак (95 працэнтаў плана).
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 195 тыс. т, што на 42 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 94 працэнты.
Узарана пад зябліва 724 тыс. га, што складае 50 працэнтаў ад плана 1432 тыс. га.