Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2017

Агульны рынак паслуг паветранага транспарту ў ЕАЭС можа быць створаны да 2020 года Агульны рынак паслуг паветранага транспарту ў ЕАЭС можа быць створаны да 2020 года

14 жніўня, Астана /Кар. БЕЛТА/. Агульны рынак паслуг паветранага транспарту ў ЕАЭС можа быць створаны да 2020 года. Адпаведнае рашэнне падпісалі кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС сёння на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні міжурадавага савета прынята 8 дакументаў, сярод якіх рашэнне "Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕАЭС у частцы паветранага транспарту на 2018-2020 гады". План прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў, якія даюць магчымасць сфарміраваць агульны рынак паслуг паветранага транспарту ў ЕАЭС.

Кіраўнікі ўрадаў таксама абмеркавалі пытанне аб доступе экспарцёраў дзяржаў саюза да паслуг інфраструктуры марскіх партоў Расіі. Яно было вынесена на абмеркаванне па ініцыятыве казахстанскага боку.

Акрамя таго, падпісаны некалькі распараджэнняў міжурадавага савета. У прыватнасці, распараджэнне аб залічэнні і размеркаванні сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў - членаў ЕАЭС у 2016 годзе, а таксама распараджэнне аб некаторых пытаннях выкарыстання гандлёвых пляцовак для арганізацыі цэнтралізаванага гандлю ў рамках агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС і фінансавання мерапрыемстваў па фарміраванні агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС.

Таксама па выніках сустрэчы падпісаны шэраг даручэнняў міжурадавага савета: аб ходзе работы па падрыхтоўцы асноўных напрамкаў рэалізацыі лічбавага парадку дня Еўразійскага эканамічнага саюза; аб ходзе работы па праекце дагавора аб пенсійным забеспячэнні працоўных дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза; аб прадастаўленні справаздач аб маніторынгу практыкі мытнага дэкларавання тавараў, адносна якіх прымяняюцца сфарміраваныя ў адпаведнасці з пунктам 4 рашэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 16 кастрычніка 2015 года нумар 22 "Аб некаторых пытаннях, звязаных з далучэннем Рэспублікі Казахстан да Сусветнай гандлёвай арганізацыі" профілі рызыкі; аб правядзенні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавіка 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі