Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2025

Аграрыі Беларусі набліжаюцца да намалоту 9 млн т збожжа

Аграрыі Беларусі набліжаюцца да намалоту 9 млн т збожжа
Фота з архiва

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі набліжаюцца да намалоту 9 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Паводле аператыўных даных на 10 верасня, з палёў краіны намалочана 8 млн 967 тыс. т збожжа разам з рапсам", - расказалі ў прэс-службе.

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2239 тыс. т, Гродзенская - 1741 тыс. т, Брэсцкая - 1682 тыс. т, Магілёўская - 1255 тыс. т, Гомельская - 1048 тыс. т, Віцебская - 1002 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 98 працэнтаў плошчаў, што складае 2376 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,3 ц/га.

Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 653 тыс. т - 93 працэнты ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 190 тыс. га, або 13 працэнтаў запланаванага.

Нарыхтавана льнотрасты 78 тыс. т, ураджайнасць 46 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 11,6 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны з 14 працэнтаў плошчаў, што складае 15 тыс. га. Накапана 726 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 475 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 40,8 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 11 працэнтаў плошчаў, што складае 101 тыс. га.

Нарыхтавана сена 472 тыс. т (65 працэнтаў плана), сенажу - 13 млн 244 тыс. т (95 працэнтаў плана). Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн 652 тыс. т (46 працэнтаў плана).

Бульбы ў краіне накапана 120 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 347,5 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 36 ц/га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі