Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Кст 2017

Адзіны рынак электраэнергіі з Расіяй можа знізіць тарыфы для рэальнага сектара Беларусі на 25 працэнтаў

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны рынак электраэнергіі з Расіяй можа знізіць тарыфы для рэальнага сектара Беларусі амаль на 25 працэнтаў. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка ў інтэрв'ю газеце "Рэспублiка", паведамляе БЕЛТА.

Прынята рашэнне, што ўжо ў 2019 годзе будзе адзіны рынак электраэнергіі з Расіяй, а значыць ужо абавязаны існаваць аптовы і рознічны рынак электраэнергіі ўнутры Беларусі. "І не трэба забываць, што тарыфы аптовага рынку электраэнергіі ў разы меншыя, чым на рознічным. Адпаведна, вялікія прадпрыемствы - галоўныя ігракі на гэтым рынку, ад якіх шмат у чым залежыць ВУП нашай краіны, - змогуць знаходзіцца ў больш выгадным становішчы", - сказаў Міхаіл Малашанка.

"Паводле папярэдніх прагнозаў Мінэнергетыкі, ДВА "Белэнерга", для рэальнага сектара эканомікі тарыф для канечнага спажыўца будзе на ўзроўні 7,9 цэнта. Цяпер ён складае 11,3 цэнта. Розніца адчувальная - каля 25 працэнтаў. І энергаёмістыя прадпрыемствы абавязкова адчуюць зніжэнне гэтага цяжару", - адзначыў ён.

Паводле слоў Міхаіла Малашанкі, стратэгіяй развіцця энергасістэмы прадугледжваецца, што і насельніцтва будзе кампенсаваць 100 працэнтаў сабекошту электраэнергіі, якая цяпер аплачваецца на ўзроўні каля 80 працэнтаў. "Але гэта не вельмі паўплывае на кішэню спажыўца", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі