Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2014

Адміністрацыя індустрыяльнага парка "Вялікі камень" вызначыла амаль 15 відаў гаспадарчай дзейнасці для рэзідэнтаў

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" вызначыла амаль 15 відаў гаспадарчай дзейнасці для сваіх рэзідэнтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі індустрыяльнага парка.

"З 1 лістапада мы вызначылі віды гаспадарчай дзейнасці, якія будуць праводзіць на тэрыторыі парка. Іх будзе каля пятнаццаці", - адзначылі ў адміністрацыі. Завяршыць гэту работу было даручана пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2014 года нумар 956.

Спецыялісты адміністрацыі сярод асноўных відаў гаспадарчай дзейнасці парка выдзелілі такія, як вытворчасць фармацэўтычнай прадукцыі, офіснага абсталявання і вылічальнай тэхнікі, вырабаў медыцынскай тэхнікі, сродкаў вымярэнняў, аптычных прыбораў і апаратуры, гадзіннікаў. Акрамя таго, у "Вялікім камені" будуць праводзіць навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы ў сферах электронікі, фармацэўтыкі, тонкай хіміі, машынабудавання, біятэхналогій і новых матэрыялаў.

На тэрыторыі індустрыяльнага парка цяпер зарэгістравана два рэзідэнты: таварыства з абмежаванай адказнасцю "Бел Хуавэй Тэхналоджыс" і таварыства з абмежаванай адказнасцю "Завод тэлекамунікацыйнага абсталявання". У адпаведнасці з дагаворам ТАА "Бел Хуавэй Тэхналоджыс", створанае на тэрыторыі Беларусі кітайскай карпарацыяй Huawei, збіраецца рэалізаваць інвестыцыйны праект па стварэнні цэнтра навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх распрацовак Huawei. ТАА "ЗТА", заснавальнікам якога з'яўляецца кітайская карпарацыя ZTE, плануе арганізаваць на тэрыторыі парка "Вялікі камень" вытворчасць сучаснага тэлекамунікацыйнага абсталявання для аператараў мабільнай і правадной тэлефоннай сувязі, вытворчасць кампанентаў сістэм транспарту, а таксама вытворчасць электратранспарту і камбінаваных крыніц электразабеспячэння.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. Цырымонія закладкі першага каменя парка адбылася 19 чэрвеня 2014 года. Канцэпцыя парка прадугледжвае стварэнне зручнай інфраструктуры для развіцця бізнесу, істотнае падатковае паслабленне для ўдзельнікаў праекта на дастаткова працяглы перыяд, а таксама забеспячэнне комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў парка. Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці - развіццё тонкай хіміі, біямедыцыны, электроннай прамысловасці, машынабудавання.

Парк размешчаны на тэрыторыі Смалявіцкага раёна за 25 ад Мінска ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін - Масква. На тэрыторыі парка плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчыя цэнтры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі