6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні КНР Хань Чжэн агучыў шэраг прапаноў па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў час Беларуска-кітайскага форуму прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва "Прамысловая кааперацыя - шлях да сумеснага развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ліку перспектыўных напрамкаў ён назваў сельскую гаспадарку, машынабудаванне, медыцыну, лічбавізацыю, штучны інтэлект, новыя матэрыялы. "Гатовы павялічваць гандаль сельгаставарамі і машынабудаўнічай прадукцыяй, пашыраць прамысловае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Ва ўмовах высокай узаемадапаўняльнасці прамысловых сістэм нашых краін адкрываюцца шырокія перспектывы для ўзаемадзеяння ў галіне прамкааперацыі", - сказаў ён.
"Беларусь і Кітай - сапраўдныя сябры і добрыя партнёры. Адносіны паміж краінамі захоўваюць высокую дынаміку. Наша гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва мае плённы і дынамічны характар", - адзначыў намеснік старшыні КНР.
Растуць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, эфектыўна працуе Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".
"На фоне тэктанічных зрухаў у вельмі турбулентным свеце Кітай гатовы і далей выбудоўваць адносіны з беларускімі калегамі ў духу шчырасці і ўзаемнага даверу і няўхільна рэалізоўваць важныя дамоўленасці лідараў дзвюх краін. Спадзяюся на яшчэ больш дынамічнае развіццё ўсебаковага і ўсепагоднага стратэгічнага партнёрства на карысць нашых народаў", - рэзюмаваў Хань Чжэн.