Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Dec 2018

Аб'ём прыцягнутых інвестыцый у "Вялікі камень" у 2018 годзе складзе не менш як $180 млн

Аб'ём прыцягнутых інвестыцый у

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прыцягнутых інвестыцый у Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" у 2018 годзе складзе не менш як $180 млн, расказаў у інтэрв'ю часопісу "Финансы. Учет. Аудит" міністр фінансаў Максім Ермаловіч, паведамляе БЕЛТА.

"Паводле ацэнак адміністрацыі "Вялікага каменя", аб'ём прыцягнутых інвестыцый у 2018 годзе павінен скласці не менш як $180 млн. Накопленыя інвестыцыі з часу стварэння індустрыяльнага парка па выніках года дасягнуць $500 млн, у тым ліку $225 млн - сродкі рэзідэнтаў, $225 млн - укладанні ў развіццё інфраструктуры", - сказаў Максім Ермаловіч.

Прагназуецца, што да 2020 года ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку будзе больш за 100 рэзідэнтаў з аб'ёмам інвестыцый не менш як $2 млрд і колькасцю вырабленай прадукцыі ад $1 млрд. Таксама з'явіцца не менш як 6,5 тыс. новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў.

"Для індустрыяльнага парка забяспечана захаванне найлепшага прававога рэжыму ў параўнанні з іншымі льготнымі рэжымамі вядзення камерцыйнай дзейнасці ў Беларусі", - адзначыў міністр. Рэзідэнты парка вызвалены ад выплаты падатку на прыбытак на працягу 10 гадоў з першага падатковага перыяду, у якім ён узнік. У далейшым падатак будзе спаганяцца з яго па стаўцы, зменшанай на 50 працэнтаў, да заканчэння тэрміну дзеяння спецыяльнага прававога рэжыму (14 чэрвеня 2062 года). Таксама да заканчэння гэтага тэрміну ўдзельнікі вызвалены ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку. Выплата падаходнага падатку да 1 студзеня 2027 года праводзіцца ў памеры 9 працэнтаў. Пры гэтым існуе магчымасць рабіць адлічэнні ў ФСАН ад сумы сярэдняй па краіне месячнай заработнай платы. З тавараў, што ўвозяцца ў Беларусь для выключнага выкарыстання на яе тэрыторыі ў мэтах рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, што прадугледжваюць будаўніцтва і аснашчэнне аб'ектаў індустрыяльнага парка, не спаганяюцца ўвазныя мытныя пошліны і ПДВ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі