Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Кст 2017

Беларускі экспарт у Арменію за студзень-жнівень павялічыўся на 40 працэнтаў

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экспарт у Арменію за студзень-жнівень бягучага года павялічыўся на 40 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У студзені-жніўні 2017 года тавараабарот з Арменіяй, якая з'яўляецца партнёрам Беларусі па ЕАЭС, вырас на 22,7 працэнта і склаў $23,2 млн. Дадатная дынаміка і ў беларускага экспарту: ён павялічыўся амаль на 40 працэнтаў да $18,3 млн", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Ён расказаў, што 19-20 кастрычніка ў Мінску праходзіць 13-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Бакі абмяркуюць стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў гэтай сферы. Дэлегацыя Арменіі таксама сустрэнецца ў беларускай сталіцы з міністрамі эканомікі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Дасягнутыя па выніках мерапрыемства дамоўленасці плануецца зафіксаваць у пратаколе пасяджэння міжурадавай камісіі", - дадаў прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі