Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2016

Амаль 15 тыс. гледачоў чакаецца на біятлонным фестывалі "Гонка легенд" у Раўбічах

Фестываль "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" у Раўбічах8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На другім фестывалі "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір" у Раўбічах чакаецца каля 15 тыс. гледачоў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік старшыні Беларускай федэрацыі біятлона Юрый Альберс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма гэтага фестывалю, які адбудзецца 18 верасня, у параўнанні з мінулым годам значна пашырылася. Акрамя трох гонак біятлонных зорак адбудзецца змешаная эстафета прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, а таксама каманд вучылішчаў Алімпійскага рэзерву. Усе аматары біятлона змогуць сфатаграфавацца з праслаўленымі спартсменамі і ўзяць у іх аўтографы. Святочная праграма пачнецца ў 10.00 і прадоўжыцца прыкладна да 17 гадзін. Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны спецыяльныя аўтобусныя маршруты.

Ідэйным натхніцелем фестывалю зорак сусветнага біятлона з'яўляецца трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, якая рыхтуецца стаць мамай. Беларуская біятланістка запрасіла ў госці сваіх праслаўленых калег, сярод якіх Рыка Грос, Свен Фішэр, Халвар Ханевалд, Ліў-Грэтэ Пуарэ, Венсан Дэфран, Сандрын Баі, Крыстаф Зуман, Юрый Кашкароў, Мікалай Круглоў, Віктар Майгураў, Алена Зубрылава, Сяргей Новікаў, Аляксей Айдараў і іншыя вядомыя страляючыя лыжнікі.

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі і Мінскі абласны выканаўчыя камітэты.

"Гонка легенд - зоркі біятлона за мір"-2016

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі