Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Гонка легенд біятлона ў Раўбічах

Гонка легенд біятлона ў Раўбічах

Гонка легенд біятлона ў Раўбічах
14 Sep 2015

Знакаміты спартыўны комплекс "Раўбічы" 12 верасня ўпершыню прымаў фестываль, ідэйнай натхняльніцай якога стала зорка сусветнага і беларускага біятлона – трохразовая алімпійская чэмпіёнка, дзеючая ўладальніца Вялікага хрустальнага глобуса Дар'я Домрачава. Па яе запрашэнні на "Гонку легенд" у Беларусі сабраліся 20 самых моцных спартсменаў мінулых гадоў – шматразовыя чэмпіёны свету і Алімпійскіх гульняў.

Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей на адкрыцці фестывалю, Дар'я Домрачава сказала:

– Няхай сённяшні дзень увойдзе ў гісторыю як дзень нараджэння "Гонкі легенд", як дзень, які ўдыхне новае жыццё ў "Раўбічы". Вялікія спартсмены, якія прыехалі з розных куткоў свету, пісалі гісторыю нашага віду спорту. Гэтыя людзі заслужылі права мець хаця б адзін дзень у годзе, калі зноў змогуць акунуцца ў атмасферу біятлоннай сям'і, адчуць спаборніцкі азарт…

І першы фестываль "Гонка легенд – зоркі біятлона за мір", які абяцае стаць штогадовай падзеяй, што папярэднічае сезону ў "Раўбічах", атрымаўся сапраўды грандыёзным. Тры інтрыгуючыя гонкі, аўтограф-сесія легендарных спартсменаў, канцэрты і спартыўныя забавы для балельшчыкаў, прагулкі па аб'ектах нядаўна мадэрнізаванага біятлоннага стадыёна – атмасфера свята была незабыўнай.

Лепшыя кадры, эмоцыі спартсменаў і фанатаў – у рэпартажы Belarus.by…

Гонка легенд біятлона ў Раўбічах
Жаночы суперспрынт
Жаночы суперспрынт
Жаночы суперспрынт
Жаночы суперспрынт
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная