Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Новы год-2017: 10 варыянтаў, якія магчымы толькі ў Беларусі

МІР

МІР
5 Снж 2016

МІР: правесці некалькі дзён у старажытным замку XVI-XVII стагоддзяў, апрануць раскошны ўбор і адправіцца на калядны баль з нагоды імянін князёўны Радзівіл

На гэты раз калядныя і навагоднія канікулы ў знакамітым Мірскім замку, які ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляецца адным з прыгажэйшых у Еўропе, пройдуць пад знакам імянін Тэафіліі Канстанцыі Радзівіл. Сястры эксцэнтрычнага князя Пане Каханку, адной з самых радавітых і багатых нявест Вялікага княства і Рэчы Паспалітай, дзяўчыны-воіна, нястомнай падарожніцы і пісьменніцы… Святочны баль, у час якога госці перанясуцца ў 1761 год, адбудзецца тут 7 студзеня. Акрамя таго, з 2 па 7 студзеня ў замку будуць шумець дзіцячыя Калядныя балі. А аматары сапраўднай даўніны і рамантыкі могуць пасяліцца непасрэдна ў замкавым атэлі.

Мірскі замак

Новы год-2017: 10 варыянтаў, якія магчымы толькі ў Беларусі
МІР
НЯСВІЖ

ГРОДНА
1 2 3      Наступная