Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мінск сучасны

Мінск сучасны

Мінск сучасны
11 Врс 2015

Летапісная гісторыя старажытнага Мінска, які ў гэтым годзе адзначае 948-годдзе, пачынаецца з яго першага згадвання ў сувязі з легендарнай бітвай на рацэ Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея і дынастыі Яраславічаў. У лёсе горада было шмат трагічных падзей: спусташальныя нашэсці захопнікаў, разбуральныя войны, пажары... Толькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны беларуская сталіца страціла тысячы жыхароў і была практычна поўнасцю разбурана. У самыя цяжкія часы горад ахоўвала яго нябесная заступніца – Прасвятая Багародзіца, якая паказана ў акружэнні анёлаў на гербе XVI стагоддзя. З нядаўняга часу гэты асаблівы сімвал упрыгожвае набярэжную ракі Свіслач у самым "сэрцы" гістарычнага Верхняга горада.

Сёння Мінск – прыгожы горад, якія дынамічна развіваецца і нярэдка лідзіруе ў рэйтынгах зручных для турыстаў і прывабных для бізнесу сталіц Еўропы. За апошнія гады яго архітэктурнае аблічча прыкметна змянілася дзякуючы ўзвядзенню новых, арыгінальных па дызайне будынкаў: бізнес-цэнтраў, гандлёвых і спартыўна-забаўляльных комплексаў, атэляў, рэстаранаў і кафэ... Але застаюцца ранейшымі чароўнасць і ўнікальнасць беларускай сталіцы – у гармоніі сучаснасці і векавых традыцый, у той непаўторнай атмасферы, якую захоўваюць утульныя вулачкі і мініяцюрныя дамы Траецкага прадмесця, цудоўныя храмы Верхняга горада, выдатныя архітэктурныя ансамблі ХХ стагоддзя на шырокіх праспектах…

Напярэдадні галоўнага свята горада ў галерэі Belarus.by – любімы, прыгожы і гасцінны Мінск!

Касцёл Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)
Від на Верхні горад і набярэжную Свіслачы
Верхні горад. Мінская гарадская ратуша
Свята-Духаў кафедральны сабор
Комплекс былога манастыра бернардзінцаў XVIII стагоддзя
1 2 3 4 5      Наступная