Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліп 2023

Замежныя лідары віншуюць Лукашэнку і народ Беларусі з Днём Незалежнасці

Замежныя лідары віншуюць Лукашэнку і народ Беларусі з Днём Незалежнасці

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя лідары віншуюць Лукашэнку і народ Беларусі з Днём Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, палітычных і грамадскіх дзеячаў.

Кіраўніка дзяржавы і беларускі народ павіншавалі кіраўнікі Расіі, Кітая, Азербайджана, Таджыкістана, Узбекістана, Саудаўскай Аравіі, Катара, Егіпта, Кыргызстана, Турцыі, Туркменістана, В'етнама, Сербіі, Інданезіі, М'янмы, Зімбабвэ, Венесуэлы, Нікарагуа, Манголіі, Палесціны, Танзаніі, Мальтыйскага Ордэна, Іарданіі, Бангладэш, Кот-д'Івуара, Марока.

Віншаванні таксама паступілі ад генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, генеральнага сакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава, генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун'юя.

"Гэта свята мае асаблівае значэнне не толькі для беларусаў, але і для расіян, паколькі яно звязана са знамянальнай падзеяй нашай агульнай гісторыі - вызваленнем Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вузы братэрскай дружбы і ўзаемавыручкі, загартаваныя ў суровыя ваенныя гады, застаюцца надзейнай асновай саюзніцкіх расійска-беларускіх адносін. Гэта ў поўнай меры пацвярджаецца сёння, калі нашы краіны разам процістаяць вельмі сур'ёзным знешнім пагрозам і выклікам. Упэўнены, што планамерна нарошчваючы канструктыўныя двухбаковыя сувязі на ўсіх напрамках, умацоўваючы інстытуты Саюзнай дзяржавы, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і адстаяць законныя інтарэсы нашых краін на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Расійскі лідар пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а братэрскаму народу Беларусі - шчасця і працвітання.

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін адрасаваў Аляксандру Лукашэнку і дружалюбнаму беларускаму народу сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні. "Пад Вашым моцным кіраўніцтвам дзяржаўнае будаўніцтва Вашай краіны ў розных галінах развіваецца дынамічна, чаму Кітай як усепагодны і ўсебаковы стратэгічны партнёр шчыра рады. Кітайскі бок рашуча падтрымлівае выбраны беларускім бокам шлях развіцця, які адпавядае ўласным нацыянальным умовам, а таксама меры, якія прымаюцца ўрадам Вашай краіны для садзейнічання дзяржаўнаму развіццю, - гаворыцца ў віншаванні. - Я надаю вялікае значэнне развіццю кітайска-беларускіх адносін і гатовы разам з Вамі прыкладаць намаганні для таго, каб прывесці кітайска-беларускія адносіны да здаровага і стабільнага развіцця на высокім узроўні".

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш перадаў усяму народу Беларусі самыя цёплыя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці: "Усе выклікі сучаснага свету, ад беднасці і няроўнасці да гвалтоўных канфліктаў і змянення клімату, патрабуюць сумесных дзеянняў, заснаваных на салідарнасці, узаемнай павазе і разуменні. Лепшая будучыня патрабуе ад кожнай краіны глядзець за межы сваіх нацыянальных граніц і падтрымліваць намаганні па пашырэнні міру, правоў чалавека, працвітання і ўстойлівага развіцця для ўсіх людзей незалежна ад месца іх пражывання. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый далучаецца да ўсяго народа Рэспублікі Беларусь у святкаванні вашага асаблівага дня, і мы з нецярпеннем чакаем прадаўжэння нашай сумеснай работы для забеспячэння лепшай, больш здаровай і бяспечнай будучыні для людзей і ўсёй планеты".

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пажадаў Аляксандру Лукашэнку шчасця і здароўя, а дружалюбнаму народу Беларусі - працвітання і дабрабыту.

У віншавальным пасланні Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў адзначыў, што ў гэтым годзе бакі адзначылі 30-годдзе з дня ўсталявання дыпламатычных адносін: "Прыемна, што за кароткі па гістарычных мерках адрэзак часу нам удалося не толькі захаваць і прымножыць пазітыўныя вынікі агульнага мінулага, але і выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння. Мы надаём асаблівае значэнне развіццю азербайджана-беларускага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што ўяўляюць для нашых краін узаемную цікавасць. Перакананы, што нашы сумесныя намаганні і ў далейшым будуць накіраваны на ўмацаванне традыцыйных дружалюбных сувязей і стратэгічнага партнёрства паміж Азербайджанам і Беларуссю ў інтарэсах нашых народаў і краін".

"З нагоды Дня Незалежнасці Вашай краіны мне прыемна выказаць Вашаму Правасхадзіцельству шчырыя віншаванні, добрыя пажаданні моцнага здароўя і шчасця, а ўраду і дружалюбнаму народу Рэспублікі Беларусь - далейшага прагрэсу і працвітання", - гаворыцца ў віншаванні, якое паступіла ад караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда.

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў выказаў перакананне ў тым, што сумеснымі намаганнямі двухбаковае супрацоўніцтва Узбекістана і Беларусі ўдасца вывесці на больш высокі ўзровень, напоўніўшы якасна новым зместам: "З задавальненнем адзначаю далейшае паглыбленне ўзбекска-беларускіх шматпланавых адносін у апошнія гады. Прадаўжаюцца плённыя абмены і інтэнсіўныя кантакты, пашыраюцца маштабы прамысловай кааперацыі, устойліва растуць аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Рэалізуюцца важныя культурна-гуманітарныя і адукацыйныя праекты".

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падкрэсліў, што стратэгічныя адносіны з Беларуссю для яго краіны заўсёды былі і застаюцца важным прыярытэтам знешняй палітыкі: "Мы задаволены канструктыўнай атмасферай двухбаковых адносін ва ўсіх сферах узаемадзеяння і, вядома ж, дынамічным развіццём нашага ўзаемавыгаднага партнёрства, якое адпавядае карэнным інтарэсам двух народаў. Упэўнены, што практычная рэалізацыя дасягнутых раней дамоўленасцей, у тым ліку ў рамках Вашага паспяховага мінулагодняга візіту ў Таджыкістан, надасць новы імпульс плённаму таджыкска-беларускаму ўзаемадзеянню, арыентаванаму на доўгатэрміновую перспектыву".

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура Морас пацвердзіў шчырае імкненне да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю ў імя дабрабыту і працвітання народаў дзвюх краін. "У гэту сімвалічную і знамянальную дату мы з радасцю святкуем суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, дружалюбнай краіны і найбольш заўзятага прыхільніка ў абарону шматпалярнага і поліцэнтрычнага свету", - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне ад кіраўніцтва Нікарагуа паступіла за подпісамі прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта гэтай краіны Даніэля Артэгі і Расарыі Мурылья: "У гэту гістарычную дату прыміце нашы братэрскія і рэвалюцыйныя абдымкі і дазвольце пацвердзіць імкненне і надалей умацоўваць нашы вузы дружбы, салідарнасці і братэрскага супрацоўніцтва, што аб'ядноўваюць нашы народы і ўрады".

Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў адзначыў, што за перыяд сваёй незалежнасці Беларусь паспяхова пераадолела крызісны час пасля распаду Савецкага Саюза, захавала і прымножыла свой навуковы, прамысловы, культурны і чалавечы патэнцыял. "Упэўнены, што сумесная работа па ўмацаванні і пашырэнні ўсяго спектра кыргызска-беларускага супрацоўніцтва і ў далейшым будзе ўносіць свой уклад на карысць працвітання нашых краін і народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Дабрабыту і поспеху дружалюбнаму народу Беларусі пажадаў Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі. "Нашы дзяржавы могуць з гонарам дэманстраваць высокі ўзровень двухбаковых адносін, якія вызначаюць узаемная павага і супрацоўніцтва ў розных сферах. Выказваю надзею, што кантакты, якія дынамічна развіваюцца паміж нашымі дружалюбнымі дзяржавамі, будуць і ў далейшым паслядоўна ўмацоўвацца дзякуючы нашай сумеснай рабоце і плённаму ўзаемадзеянню на карысць нашых народаў", - адзначыў егіпецкі лідар.

Міру, дабрабыту і працвітання пажадаў народу Беларусі Прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў: "Перакананы, што дружалюбныя адносіны паміж Туркменістанам і Рэспублікай Беларусь і ў далейшым будуць няўхільна развівацца і ўмацоўвацца на карысць нашых народаў".

Прэзідэнт В'етнама Во Ван Тхыонг у сваім віншавальным пасланні адзначыў, што ў яго краіне заўсёды ўважліва сочаць і рады бачыць, што Беларусь прадаўжае дабівацца важных поспехаў у справе развіцця краіны: "Я рады бачыць, што апошнім часам адносіны традыцыйнай дружбы і шматграннага супрацоўніцтва паміж В'етнамам і Беларуссю атрымалі далейшае развіццё, і перакананы, што з рашучасцю кіраўнікоў і народаў дзвюх краін нашы двухбаковыя адносіны дасягнуць новых вынікаў на карысць двух народаў, у імя міру, стабільнасці і развіцця ў рэгіёне і ва ўсім свеце. Карыстаючыся выпадкам, жадаю працвітання беларускай дзяржаве і шчасця беларускаму народу".

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч пажадаў Рэспубліцы Беларусь міру, стабільнасці і далейшага эканамічнага прагрэсу, а беларускаму народу - дабрабыту. "Існуючая ўзаемная павага і ўзаемаразуменне дае мне ўпэўненасць у тым, што мы і ў далешыя гады прадоўжым будаваць супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Сербія і Рэспублікай Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва ў віншаванні з Днём Незалежнасці падкрэсліў, што гістарычны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў гэту краіну ў пачатку года надаў значны імпульс супрацоўніцтву: "З нецярпеннем чакаю прадаўжэння сумеснай работы з Вамі над паглыбленнем і пашырэннем нашых двухбаковых кантактаў шляхам павелічэння колькасці ўзаемных візітаў на розных узроўнях, стварэння сумесных прадпрыемстваў у розных сектарах эканомікі і ўмацавання гандлю на карысць нашых краін і народаў. З нецярпеннем чакаю і прадаўжэння цеснага супрацоўніцтва на шматбаковых форумах, дзе мы падзяляем узаемнае імкненне да справядлівага міжнароднага парадку, заснаванага на прынцыпах шматпалярнасці і суверэннай роўнасці дзяржаў".

Прэзідэнт Інданезіі Джока Відода ў віншаванні выказаў сваё задавальненне дружалюбным характарам адносін з Беларуссю і выказаў прыхільнасць да цеснага супрацоўніцтва. "Паколькі ў гэтым годзе мы таксама адзначаем 30-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін, я ўпэўнены, што нашы дружалюбныя сувязі прынясуць карысць кожнаму з нашых народаў і ўнясуць уклад у стабільнасць на рэгіянальным і глабальным узроўні", - адзначыў ён.

Працвітання дружалюбнаму народу Беларусі пажадаў Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух: "Прыемна адзначыць, што традыцыйна дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва паміж Манголіяй і Беларуссю актыўна развіваюцца ў сферах гандлю, эканомікі, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці. Я ўпэўнены, што наша далейшае супрацоўніцтва будзе толькі ўмацоўвацца". Ён таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Манголію з візітам, адзначыўшы, што візіты на высокім узроўні важны для пашырэння і ўмацавання двухбаковых адносін.

Старшыня дзяржаўнага адміністрацыйнага савета М'янмы Мін Аунг Хлайн пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў у дзейнасці на карысць прагрэсу і працвітання Беларусі. "З глыбокім задавальненнем адзначаю, што супрацоўніцтва паміж М'янмай і Беларуссю няўхільна развіваецца ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу. Упэўнены, што з адкрыццём Генеральнага консульства Рэспублікі Саюз М'янма ў Мінску ўзаемадзеянне паміж нашымі дзяржавамі стане яшчэ больш эфектыўным", - адзначыў ён.

Прэзідэнт Танзаніі Самія Сулуху Хасан адзначыла, што Танзанія і Беларусь на працягу многіх гадоў падтрымліваюць цёплыя двухбаковыя адносіны. "Я ўпэўнена, што нашы даўнія адносіны будуць і ў далейшым умацоўвацца і дыверсіфікавацца ў наступныя дзесяцігоддзі", - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванні Прэзідэнту і беларускаму народу прадаўжаюць паступаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі