Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Врс 2023

З пачатку года амаль 329 тыс. іншаземцаў скарысталіся беларускім бязвізам

З пачатку года амаль 329 тыс. іншаземцаў скарысталіся беларускім бязвізам
Фота з архiва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня гэтага года беларускім бязвізам скарысталіся 328 626 жыхароў суседніх краін ЕС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Беларусь па бязвізе наведалі 200 678 грамадзян Літвы, 75 297 грамадзян і 23 196 неграмадзян Латвіі, а таксама 29 455 грамадзян Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 713 612 іншаземцаў: 448 941 грамадзянін Літвы, 50 075 неграмадзян і 163 431 грамадзянін Латвіі, а таксама 51 165 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі