Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2024

Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі 9 Мая

Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі 9 Мая
Фота з архiва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэранаў ВАВ узнагародзяць юбілейным медалём да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 9 Мая. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны палкоўнік Іван Міцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юбілейны медаль "80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" устаноўлены ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 29 лютага 2024 года нумар 75. Дакументам таксама зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

Юбілейным медалём будуць узнагароджваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

"На апошнім пасяджэнні Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было прынята рашэнне ўзнагародзіць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны гэтым медалём 9 Мая", - расказаў Іван Міцін.

Узнагароджваць медалём будуць таксама ваеннаслужачых Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі