Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Врс 2022

Вальфовіч аб карэкціроўцы Канцэпцыі нацбяспекі: да работы падыходзілі ўзважана і сістэмна

Вальфовіч аб карэкціроўцы Канцэпцыі нацбяспекі: да работы падыходзілі ўзважана і сістэмна
Фота з архiва

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенна-палітычная сітуацыя вакол Беларусі мае тэндэнцыю да павелічэння напружанасці. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваенна-палітычная сітуацыя вакол Беларусі мае, на жаль, тэндэнцыю да павелічэння напружанасці. Ваенная прысутнасць ЗША вакол граніц не толькі Беларусі, але і Саюзнай дзяржавы зашкальвае ўсе магчымыя і немагчымыя лічбы. Павялічваецца колькасць вучэнняў, праводзімых на тэрыторыі еўрапейскага рэгіёна. Сёння групоўка, якая дыслацыруецца ва Усходняй Еўропе, складае амаль 35 тыс. асабовага складу. Групоўка авіяцыі, якая таксама знаходзіцца там, перавышае 2 тыс. адзінак. У акваторыі Міжземнага і Балтыйскага мораў знаходзяцца 15 баявых караблёў, з якіх дзве атамныя падводныя лодкі, адзін авіяносец, звыш 300 крылатых ракет марскога і паветранага базіравання, - расказаў ён. - І ўсё гэта нацэлена нібыта супраць пагрозы з боку ўсходу, гэта значыць з боку Беларусі. Але гэта ж абсурд. Толькі за сённяшні дзень было зафіксавана 4 пралёты разведвальнай авіяцыі ўздоўж нашых граніц. За тыдзень іх колькасць перасягае 30-35 вылетаў. І, вядома ж, знаходжанне на сістэмнай аснове такой колькасці аб'яднаных узброеных сіл на тэрыторыі сумежных дзяржаў не можа нас не хваляваць. Зыходзячы з гэтага мы і плануем сваё процідзеянне".

Сітуацыя вакол Беларусі падштурхоўвае нашу краіну да таго, каб змяніць Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. "Да прапрацоўкі гэтага дакумента мы падышлі сістэмна. На планавай аснове працуем каля двух гадоў. Задзейнічана наша экспертная, навуковая супольнасць. Таму падыходзілі ўзважана і з навуковага пункту гледжання. Вывучылі вопыт іншых дзяржаў у свеце, у тым ліку ЗША, Германіі і Вялікабрытаніі. Вывучаны вопыт краін былой савецкай прасторы. Дасканала вывучылі Стратэгію нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі, якая выйшла ў мінулым годзе, - расказаў дзяржсакратар Савета бяспекі. - Але наш дакумент не капіруе ні адзін з дакументаў краін-суседзяў. Ён увабраў у сябе ўсе новыя палажэнні і змяненні, якія адбыліся ў свеце за 12 гадоў. Улічаны ўсе палажэнні абноўленай Канстытуцыі. Канцэпцыя нацбяспекі не можа быць адарвана ад яе. Гэта ў развіццё Канстытуцыі ідзе перапрацоўка гэтага дакумента, як даў указанні кіраўнік дзяржавы ў час VI Усебеларускага народнага сходу. Дапоўнены стратэгічныя і нацыянальныя інтарэсы такой катэгорыі, як народ і яго абарона. Дапоўнілі і больш поўна выклалі нацыянальныя інтарэсы. Гэта перш за ўсё нацыянальная самабытнасць, гістарычная праўда, сацыяльная адказнасць грамадзян, а не толькі дзяржавы, развіццё атамнай энергетыкі, абарона персанальных даных і інш."

Як адзначыў Аляксандр Вальфовіч, абноўленая Канцэпцыя нацбяспекі дапоўнена новай сферай - біялагічнай. Гэта рашэнне было прынята з-за патрабаванняў часу. "Дакумент на 70 працэнтаў зведаў змяненні. Хоць ранейшая канцэпцыя не была адхілена на задні план. Яна была ўзята за аснову, але з улікам тых змяненняў, што адбыліся за 12 гадоў. Прэзідэнт сказаў, што дакумент павінен быць адкрытым, даступным для шырокага кола асоб. Таму ён будзе вынесены на пляцоўкі для абмеркавання", - падкрэсліў ён.

У час нядаўняй сустрэчы дзяржсакратара Савета бяспекі са сваім расійскім калегам Мікалаем Патрушавым быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, перш за ўсё бяспекі Саюзнай дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, апараты саветаў бяспекі працуюць на сістэмнай аснове і, адпаведна, прапрацоўваюць такія пытанні і механізмы, якія ўплываюць на бяспеку дзвюх краін. "Вынікам апошняй сумеснай работы стала выпрацоўка Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. У мінулым годзе была зацверджана новая Стратэгія нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі. У гэтым годзе мы завяршаем работу над Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Беларусі. Настаў час унесці змяненні і ў Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы, паколькі мы разам выпрацоўваем механізмы процідзеяння сённяшнім пагрозам, - расказаў Аляксандр Вальфовіч. - Былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння нашых спецслужбаў і іх сілавых ведамстваў. Закранулі пытанні біялагічнай бяспекі, біялагічных пагроз і іншыя, якія дадуць магчымасць Беларусі і Расіі сумесна будаваць і абараняць нашы інтарэсы".

Аляксандр Вальфовіч яшчэ раз акцэнтаваў увагу на чутках аб магчымай мабілізацыі ў Беларусі. "Прэзідэнт дакладна і выразна сказаў, што ў Беларусі няма неабходнасці аб'яўляць мабілізацыю. На сённяшні дзень тыя пагрозы, што зыходзяць у сферы нацыянальнай бяспекі, мы нейтралізуем дзеючым складам ваеннай арганізацыі дзяржавы. Таму ніякай панікі і хвалявання ў людзей не павінна быць", - падагульніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі