Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2023

Урэгуляваны пытанні страхавання аўто ва ўмовах выхаду Беларусі з сістэмы "Зялёная картка"

Урэгуляваны пытанні страхавання аўто ва ўмовах выхаду Беларусі з сістэмы
Фота з архiва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 240 "Аб міжнародным аўтастрахаванні", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на ўрэгуляванне адносін па страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў пры выездзе за мяжу ва ўмовах выхаду Беларусі з міжнароднай сістэмы страхавання "Зялёная картка".

Указам прадугледжваецца адмена для беларускіх аўтаўладальнікаў (вадзіцеляў) абавязку прад'яўлення страхавога сертыфіката, які засведчвае заключэнне дагавора страхавання "Зялёная картка", пры выездзе з тэрыторыі Беларусі.

Беларускаму бюро па транспартным страхаванні прадастаўлены паўнамоцтвы на ўдзел ад імя Беларусі ў міжнародных сістэмах страхавання (іншых, чым "Зялёная картка"), а таксама на заключэнне пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі