Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2023

У беларускае грамадзянства прыняты 262 чалавекі, у тым ліку 26 непаўналетніх

У беларускае грамадзянства прыняты 262 чалавекі, у тым ліку 26 непаўналетніх
Фота з архiва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускае грамадзянства прыняты 262 чалавекі, у тым ліку 26 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 330 падпісаў 19 кастрычніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Пасля даручэння аб прадастаўленні беларускага грамадзянства ўкраінскім грамадзянам, дадзенага Прэзідэнтам 9 жніўня 2021 года на сустрэчы з прадстаўнікамі медыйнай супольнасці, грамадзянства па розных прававых падставах атрымалі 6814 грамадзян Украіны. Акрамя іх, беларускае грамадзянства за гэты час атрымалі 2990 чалавек, якія прыбылі з іншых дзяржаў.

Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрага заяў аб прыёме ў грамадзянства адносна асоб, якія неаднаразова парушылі заканадаўства Беларусі за час пражывання ў нашай краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі