Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Кст 2023

У Беларусі рашуча асудзілі рашэнне польскіх улад адмовіць ва ўездзе беларускаму парламентарыю

У Беларусі рашуча асудзілі рашэнне польскіх улад адмовіць ва ўездзе беларускаму парламентарыю
Фота з архiва

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рашуча асудзілі рашэнне польскіх улад, якія адмовілі ва ўездзе беларускаму парламентарыю, члену нацыянальнай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, які афіцыйна ўключаны ў склад місіі наглядальнікаў ПА АБСЕ і на законных падставах накіроўваўся для назірання за маючымі адбыцца 15 кастрычніка парламенцкімі выбарамі ў Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Рашуча асуджаем рашэнне польскіх улад, якія адмовілі ва ўездзе беларускаму парламентарыю, члену нацыянальнай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, які афіцыйна ўключаны ў склад місіі наглядальнікаў ПА АБСЕ і на законных падставах накіроўваўся для назірання за маючымі адбыцца 15 кастрычніка парламенцкімі выбарамі ў Польшчы", - заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Ён нагадаў, што Варшава ўключыла ўсіх беларускіх дэпутатаў і сенатараў у свае нацыянальныя і шэнгенскія візавыя спісы. Аднак сваім асабістым палітызаваным рашэннем Польшча закрыла магчымасць для Беларусі паўнацэнна ўдзельнічаць у назіранні АБСЕ за выбарамі па ўсёй Еўропе.

"Дыскрымінуючы членаў міжнароднай наглядальнай місіі ПА АБСЕ, польскія ўлады груба парушаюць узятыя на сябе абавязацельствы па лініі АБСЕ, адсейваючы "непажаданых" наглядальнікаў", - канстатаваў прадстаўнік МЗС.

"Можа, у Варшаве апасаюцца, што ўдзел беларускага парламентарыя ў назіранні за выбарамі ў Польшчы падарве нацыянальную бяспеку? Або Варшаве, якая прэтэндуе на лідарства ў "пашырэнні дэмакратыі" ў рэгіёне, ёсць што скрываць ад незалежных міжнародных наглядальнікаў?" - задаў шэраг рытарычных пытанняў Анатоль Глаз.

Такія дзеянні, паводле яго слоў, падрываюць давер да выбарчага працэсу ў Польшчы, ужо цяпер выклікаюць сумненне ў празрыстасці і сумленнасці гэтых выбараў. "Акрамя таго, такія дзеянні краіны, на тэрыторыі якой размешчана штаб-кватэра Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека - ключавога інстытута, на які ўскладзена місія назірання за выбарамі на прасторы АБСЕ, тарпедуюць усю сістэму інклюзіўнага назірання за выбарамі, - дадаў ён. - АБСЕ ж не здольна забяспечыць выкананне сваіх уласных правіл. У такой сітуацыі нядзіўна, што краіны звяртаюцца да іншых структур, якія здольны ажыццявіць назіранне за выбарамі без дыскрымінацыі, сапраўды незалежна і кампетэнтна".

Беларусь будзе вымушана ўлічваць гэты чарговы недружалюбны крок Варшавы пры выбудоўванні сваіх двухбаковых адносін з Польшчай і тым больш пры прыняцці рашэння аб запрашэнні ў будучым замежных наглядальнікаў на выбары ў Беларусі, падкрэсліў Анатоль Глаз.

Як паведамлялася БЕЛТА, польскі бок не дапусціў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дзяніса Карася да ўдзелу ў міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Польшчы.

"Рэспубліка Польшча афіцыйна запрасіла Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, яе дзяржавы-ўдзельніцы і структуры, уключаючы Парламенцкую асамблею, прыняць удзел у міжнародным назіранні за маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі ў сябе ў краіне. Рэспубліка Беларусь адгукнулася на гэту прапанову. У адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў мая кандыдатура як члена нацыянальнай дэлегацыі Беларусі ў ПА АБСЕ была ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі пададзена ў Парламенцкую асамблею АБСЕ, - сказаў Дзяніс Карась. - ПА АБСЕ сфарміравала сваю наглядальную місію на маючыя адбыцца выбары, у якую мяне ўключылі афіцыйна. Мае даныя былі своечасова перададзены ў Цэнтральную выбарчую камісію Польшчы для акрэдытацыі ў якасці міжнароднага наглядальніка па лініі ПА АБСЕ".

Чакалася, што беларускі парламентарый будзе ажыццяўляць назіранне ў Варшаве. "Зразумела, любая краіна мае права закрыць уезд на тэрыторыю замежным грамадзянам. Мы гэтага права не аспрэчваем. Аднак да моманту перасячэння граніцы 12 кастрычніка ні ад польскага боку, ні ад міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ мы не атрымлівалі якіх-небудзь сігналаў, што мая кандыдатура ў якасці "наглядальніка непрымальная для польскіх улад. Менавіта з гэтага і зыходзіў парламент Беларусі, накіроўваючы мяне ў камандзіроўку, - удакладніў парламентарый. - Нягледзячы на няпростую сітуацыю ў адносінах паміж Беларуссю і Польшчай, статус дзяржавы - удзельніцы АБСЕ і сам факт накіравання запрашэння на выбары абавязвае Варшаву выконваць існуючыя нормы права і арганізаваць доступ міжнародных наглядальнікаў на выбары".

"Мы вельмі расчараваны рашэннем польскіх улад пад надуманай падставай закрыць уезд у Польшчу беларускаму наглядальніку на парламенцкія выбары ў Польшчы ў складзе місіі наглядальнікаў ад ПА АБСЕ", - дадаў дэпутат. Гэта рашэнне, паводле яго слоў, ацанілі ў Мінску як чарговы недружалюбны крок, адкрытае самавольства і праяўленне дыскрымінацыі ў адносінах да міжнародных наглядальнікаў. А матывы, якімі кіраваліся польскія ўлады пры прыняцці гэтага адкрыта недружалюбнага рашэння, для беларусаў незразумелыя. У любым выпадку яно падрывае давер да выбарчага працэсу ў Польшчы, выклікае сумненні ў сумленнасці і празрыстасці выбараў.

"У цэлым, на мой погляд, такія дзеянні падрываюць усялякі давер да самой ідэі інклюзіўнага назірання за выбарамі пад эгідай АБСЕ. Грош цана такому назіранню, калі прадстаўнікі суседніх краін пры маўклівым патаканні асамблеі выключаюцца з гэтага працэсу", - сказаў Дзяніс Карась.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі