Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2022

ЦВК: беларусы змогуць датэрмінова аддаць голас на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі

ЦВК: беларусы змогуць датэрмінова аддаць голас на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы змогуць датэрмінова аддаць свой голас на рэферэндуме па праекце Канстытуцыі, паведаміў намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтрвыбаркама Беларусі Іван Толкач у час перадачы "Па сутнасці" на тэлеканале СТБ, перадае БЕЛТА.

"На рэферэндуме, гэтак жа як і на выбарах, прадугледжваецца датэрміновае галасаванне. Час такі ж - з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 з аўторка па суботу і ў нядзелю - асноўны дзень галасавання. Тут нічога не мяняецца", - сказаў Іван Толкач.

Намеснік загадчыка аддзела растлумачыў, чым правядзенне рэферэндуму адрозніваецца ад правядзення выбараў прэзідэнта. "Перш за ўсё адсутнічае блок кандыдатаў і ўсё, што звязана з агітацыяй за кандыдатаў. Застаецца агітацыя толькі ў частцы "за" рашэнне, вынесенае на рэферэндум, альбо "супраць", - адзначыў ён.

"Калі праводзіць паралелі з выбарамі, то на рэферэндуме, каб прыняць змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, якія вынесены, трэба абавязкова выканаць дзве ўмовы. Першая - каб у рэферэндуме прынялі ўдзел больш за палавіну грамадзян, уключаных у спісы. У гэтым выпадку рэферэндум адбудзецца. Другая - прагаласаваць "за" павінны больш за палавіну зноў жа ад унесеных у спісы. Калі на прэзідэнцкіх выбарах проста ад тых, хто прыняў удзел у галасаванні, то тут ад унесеных у спісы", - сказаў Іван Толкач.

Як паведамлялася, рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года. На рэферэндум выносіцца пытанне: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

Рашэнне, прынятае рэспубліканскім рэферэндумам, уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Яно з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі