Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліс 2023

Шэстакоў: Беларусь і Сірыя за 30 гадоў дыпадносін стварылі трывалы фундамент супрацоўніцтва

Шэстакоў: Беларусь і Сірыя за 30 гадоў дыпадносін стварылі трывалы фундамент супрацоўніцтва

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Сірыя стварылі трывалы фундамент узаемаадносін. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў на цырымоніі гашэння паштовага канверта з маркай з нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты год для Беларусі і Сірыі асаблівы: мы адзначаем 30-годдзе дыпламатычных адносін. На працягу гэтага перыяду беларуска-сірыйскае ўзаемадзеянне развівалася на аснове дружбы і даверу. Адбыўся абмен візітамі на вышэйшым узроўні, паспяхова функцыянуюць пасольствы ў Мінску і Дамаску, створана міжурадавая камісія. Наладжана супрацоўніцтва ў сферы гандлю, адукацыі, культуры і спорту", - сказаў намеснік міністра.

"Цяпер прадаўжаецца работа па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Сірыю ў канцы мінулага года, - дадаў Яўген Шэстакоў. - Поспех нашага супрацоўніцтва заснаваны на ўзаемадапаўняльнасці эканомік, рэалізацыі патэнцыялу дзвюх краін, імкненні бакоў сумесна працаваць дзеля дасягнення агульнага поспеху, дабрабыту грамадзян і ўмацавання адносін па ўсім спектры ўзаемных інтарэсаў".

"Беларусь заўсёды працягвала Сірыі руку дапамогі, асабліва ў цяжкія часы, застаючыся вернай прынцыпам раўнапраўнага дыялогу. Пад патранатам Прэзідэнта Беларусі рэалізуецца праект па арганізацыі адпачынку і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у нашай краіне. Беларусь рэгулярна накіроўвае ў Сірыю грузы з гуманітарнай дапамогай", - адзначыў намеснік кіраўніка МЗС.

Яўген Шэстакоў запэўніў: "Беларусь гатова і ў далейшым аказваць падтрымку братэрскаму сірыйскаму народу на этапе постканфліктнага мірнага будаўніцтва. Упэўнены, што трывалы фундамент узаемаадносін, які пабудаваны за гады сумеснай паспяховай работы, будзе надзейнай апорай для далейшага развіцця плённых сувязей паміж нашымі краінамі і залогам моцнай беларуска-сірыйскай дружбы на доўгія гады".

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай "30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай". Намінал маркі "А" адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г уключна ў межах Рэспублікі Беларусь. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з пасольствам Беларусі ў Сірыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі