Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліс 2023

Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе 23 лістапада ў Мінску

Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе 23 лістапада ў Мінску
Фота з архiва

14 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе 23 лістапада ў Мінску пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АДКБ.

"З дакладам аб выніках дзейнасці АДКБ у міжсесіённы перыяд выступіць генеральны сакратар арганізацыі Імангалі Тасмагамбетаў. Члены СКБ абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначаць задачы, а таксама прымуць шэраг дакументаў, накіраваных на забеспячэнне інтарэсаў калектыўнай бяспекі", - сказалі ў прэс-службе.

Як чакаецца, Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прадставіць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў перыяд старшынства ў АДКБ Казахстана. У 2023 годзе ў АДКБ старшынствуе Беларусь.

"Напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі 22 лістапада пройдзе сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ", - дадалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі