Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Снж 2023

Прэзідэнты Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва

Прэзідэнты Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва

9 снежня, Малаба /Кар. БЕЛТА/. Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея падпісана ў Малаба пасля завяршэння перагавораў кіраўнікоў дзяржаў. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дарожная карта распрацоўвалася з улікам патрэбнасцей экватагвінейскага боку і мае комплексны характар. Дакумент ахоплівае 15 ключавых напрамкаў узаемадзеяння, уключаючы кааперацыйныя праекты, пастаўкі беларускай тэхнікі і арганізацыю яе абслугоўвання, сельскагаспадарчую сферу, ахову здароўя, фармацэўтыку і рэалізацыю медыцынскага абсталявання, лясную гаспадарку. Дарожная карта разлічана на 2024-2026 гады.

У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў таксама падпісаны пакет дакументаў, накіраваны на развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах.

Кіраўнікі МЗС прынялі сумесную заяву па выніках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Экватарыяльную Гвінею.

Падпісаны пагадненні аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасць, аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.

Бакі таксама падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве ў сферы турызму, аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі, аб супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій.

Акрамя таго, на міжведамасным узроўні заключаны шэраг дакументаў, уключаючы мемарандумы аб супрацоўніцтве і ўзаемаразуменні.

Усяго падпісана паўтара дзясятка двухбаковых дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі