Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Снж 2023

Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай анансаваў свой візіт у Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай анансаваў свой візіт у Беларусь
Міларад Додзік. Скрыншот відэа телеканала "РТР-Беларусь"

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік анансаваў свой візіт у Беларусь у інтэрв'ю тэлеканалу "РТР-Беларусь", паведамляе БЕЛТА.

"Я хутка да вас прыеду. Я ўжо быў у Беларусі і зачараваны вашай краінай. Беражыце свайго Прэзідэнта і сваю свабоду, свой суверэнітэт. Калі вы гэта страціце, то страціце сябе. А беларускі народ - гэта свабодны народ, і за гэта трэба плаціць. Свабода важнейшая за ўсё. Беларусь, Расія, Рэспубліка Сербская - міру нам усім", - пажадаў Міларад Додзік.

Ён таксама адзначыў, што сочыць за дзейнасцю беларускага лідара, які змагаецца за сваю краіну і свой народ. У прыватнасці, Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай назіраў за візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. "Яго прымалі на высокім узроўні. Узнімаліся важныя тэмы і пытанні далейшага супрацоўніцтва", - звярнуў увагу Міларад Додзік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі