Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Врс 2023

Прадстаўнікі ваеннага ведамства В'етнама абмяняюцца вопытам з беларускімі калегамі

Прадстаўнікі ваеннага ведамства В'етнама абмяняюцца вопытам з беларускімі калегамі
Фота "Ваяр"

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па плане міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва з 18 па 22 верасня адбудзецца рабочы візіт у Беларусь дэлегацыі Міністэрства нацыянальнай абароны В'етнама на чале з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення тылу В'етнамскай народнай арміі Нгуен Хунг Тханга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У час візіту спланаваны перагаворы, на якіх абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне тылавога забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў, а таксама абмяняюцца вопытам.

Запланавана наведванне 2336-й базы захоўвання рэчавай маёмасці, 2780-й базы гаручага, 202-га хіматалагічнага цэнтра гаручага. Дэлегацыя з В'етнама таксама наведае адно з буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў тэкстыльнай прадукцыі - "Камволь".

Візіт дасць магчымасць прадоўжыць развіццё ўзаемавыгадных адносін з в'етнамскім бокам і абмеркаваць перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі