Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліп 2023

Нясвіж адзначае 800-годдзе. Лукашэнка павіншаваў гараджан і жыхароў раёна

Нясвіж адзначае 800-годдзе. Лукашэнка павіншаваў гараджан і жыхароў раёна
Фота з архiва

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне жыхарам Нясвіжа і Нясвіжскага раёна з выпадку 800-гадовага юбілею горада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нясвіж - горад-легенда, калыска беларускага кнігадрукавання, тэатральнага, мастацкага і музычнага мастацтва, каштоўная жамчужына на карце Беларусі. Яго архітэктурную прыгажосць і культурныя багацці стагоддзямі стваралі многія пакаленні нашых продкаў. Штогод сюды накіроўваюцца сотні тысяч турыстаў, каб дакрануцца да самабытнай і яркай гісторыі мудрага, таленавітага і працавітага беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, дастойна прадаўжаючы старажытныя традыцыі, Нясвіжскі раён сёння адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці, з'яўляючыся лідарам у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У аснове гэтых высокіх дасягненняў беражлівыя адносіны да сваёй зямлі і любоў да малой радзімы жыхароў рэгіёна.

"Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце рабіць усё магчымае, каб родны горад, раён і ўся наша краіна працвіталі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён пажадаў усім жыхарам горада і раёна моцнага здароўя і новых здзяйсненняў, каб вынікі іх працы сталі прадметам гонару для будучых пакаленняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі