Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Сак 2022

Нестандартныя кадравыя рашэнні. Лукашэнка назначыў новага віцэ-прэм'ера і не толькі

Нестандартныя кадравыя рашэнні. Лукашэнка назначыў новага віцэ-прэм'ера і не толькі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы абазначыў сённяшнія назначэнні як "нестандартныя кадравыя рашэнні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчыра кажучы, практычна ўсе назначэнні, з майго пункту гледжання, зыходзячы з майго стылю работы з кадрамі, нестандартныя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы назначыў віцэ-прэм'ерам Леаніда Зайца. Ён будзе курыраваць работу аграпрамысловага комплексу, а яго першачарговая задача - забеспячэнне высокіх паказчыкаў экспарту беларускай прадукцыі. "У вас адна задача - экспарт. Вы гэта добра ведаеце, - сказаў Прэзідэнт. - Вялікія магчымасці адкрываюцца на нашых асноўных рынках, як у Расіі, так і ў Кітаі, ды і ў іншых краінах. Думаю, што з гэтым вы справіцеся".

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў назначэнне новага кіраўніцтва ў Чашніцкім райвыканкаме, Беларускай калійнай кампаніі і холдынгу "Бабруйскаграмаш", Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У міністра эканомікі з'явіўся новы намеснік, шэраг назначэнняў праведзены ў сістэме МЗС.

Пры разглядзе кадравых пытанняў Аляксандр Лукашэнка падзякаваў назначаемым кіраўнікам за тое, што яны ў няпросты час ідуць на дзяржаўную службу.

"Я вам вельмі ўдзячны, што вы ў няпросты час ідзяце на дзяржаўную службу, становіцеся дзяржаўнымі служачымі. Хоць і работа ў вас цяпер, да назначэння, была добрай, спакойнай, патрэбнай народу і дзяржаве. Але тут вельмі горача цяпер. Таму ўдзячны вам за тое, што вы рызыкнулі ў гэты час стаць дзяржаўнымі служачымі. А дзяржаўнымі людзьмі вы і так былі да назначэння", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі