Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2023

Наступнае пасяджэнне камісіі па супрацоўніцтве Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі пройдзе ў Малаба

Наступнае пасяджэнне камісіі па супрацоўніцтве Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі пройдзе ў Малаба
Сімяон Аёна Эсона Ангуэ

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дамоўленасці, якія былі дасягнуты ў ходзе сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі, будуць рэалізаваны. Упэўненасць у гэтым выказаў журналістам міністр замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяон Аёна Эсона Ангуэ па выніках праведзенага ў Мінску першага пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж урадамі дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За гэтыя два дні перагавораў нам удалося не проста пашырыць супрацоўніцтва, але і вызначыць прыярытэтныя сферы далейшага ўзаемадзеяння, - сказаў Сімяон Аёна Эсона Ангуэ. - Мы вызначылі самыя важныя сектары нашага супрацоўніцтва. Размова ідзе аб прамысловасці, сельскай гаспадарцы, забеспячэнні харчовай бяспекі, ахове здароўя і фармацэўтыцы, навуцы, адукацыі і перападрыхтоўцы кадраў Экватарыяльнай Гвінеі на тэрыторыі Беларусі".

Замежны госць адзначыў важнасць таго, што адбыўся абмен перадавым вопытам. Паводле яго слоў, ужо ў бліжэйшы час чакаецца актыўная работа па распрацоўцы дарожнай карты ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў, дзе будуць улічаны ўсе дасягнутыя дамоўленасці паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй.

Наступнае пасяджэнне сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея вырашана правесці ў Малаба.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі