Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Чэр 2023

МЗС: невыбранне Беларусі ў Савет Бяспекі ААН не знізіць нашу актыўнасць у арганізацыі

МЗС: невыбранне Беларусі ў Савет Бяспекі ААН не знізіць нашу актыўнасць у арганізацыі
Фота з архiва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невыбранне Беларусі ў Савет Бяспекі ААН не знізіць нашу актыўнасць у арганізацыі. Так пракаменціраваў журналістам выбары непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўдзячны ўсім дзяржавам, якія нас падтрымалі, не паддаўшыся на спробы маніпулявання працэдурай выбараў. Цяперашняе невыбранне не знізіць дынамікі нашай актыўнасці ў арганізацыі. Мы прадоўжым работу па падрыхтоўцы да ўдзелу ў 78-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая адкрыецца ў верасні гэтага года, і ва ўсіх спадарожных мерапрыемствах высокага ўзроўню", - сказаў Анатоль Глаз.

Прэс-сакратар МЗС таксама падкрэсліў, што Беларусь будзе прадаўжаць пашыраць знешнепалітычныя ініцыятывы, якія даўно і шырока вядомы ў ААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі