Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Май 2023

МЗС Беларусі пракаменціравала апасенні заходніх СМІ, што 2024-ы можа стаць годам разбурэння АБСЕ

МЗС Беларусі пракаменціравала апасенні заходніх СМІ, што 2024-ы можа стаць годам разбурэння АБСЕ
Фота з архiва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз адказаў на пытанне журналістаў наконт каментарыяў, якія з'явіліся на гэтым тыдні ў некаторых еўрапейскіх СМІ, аб тым, што наступны год можа стаць годам разбурэння АБСЕ, калі не будзе адобрана кандыдатура Эстоніі на пасаду старшыні арганізацыі, і вінаватыя ў гэтым нібыта Расія і Беларусь.

"Адзінае, што можа разбурыць кіраўніцтва Эстоніі - гэта саму Эстонію, - заявіў Анатоль Глаз. - А што датычыцца АБСЕ, то мы ўжо некалькі гадоў гаворым аб глыбокіх крызісных з'явах у арганізацыі, якія сапраўды могуць прывесці да яе краху. Аднак прычына гэтаму - не пазіцыі асобных дзяржаў-удзельніц, не прыватнае, хоць і важнае, пытанне старшынства, а відавочная дэградацыя ў апошнія гады якасці міждзяржаўнага дыялогу ў АБСЕ, падмена імператыву дыпламатычнага кампрамісу прапагандысцкай мовай санкцый, ізаляцыі і запалохвання".

"Менавіта гэта мы бачым і на гэтым канкрэтным прыкладзе, - прадоўжыў прэс-сакратар. - Зноў робіцца спроба парушыць ключавыя прынцыпы работы арганізацыі толькі таму, што нейкай групе так хочацца або так выгадна".

Ён таксама растлумачыў: "Аа існуючых правілах АБСЕ пошук чарговага старшыні адбываецца ў рамках нефармальных кансультацый, шляхам непублічнай дыпламатыі. Гэта работа - у першую чаргу абавязак і прэрагатыва дзеючага старшыні арганізацыі. У бягучым годзе гэта Паўночная Македонія. Дасягаць кансэнсусу не атрымліваецца ці няма жадання, таму ў ход ідуць такія прымітыўныя прыёмы, як арганізацыя ўцечкі ў СМІ кулуарнай інфармацыі, каб загадзя перакласці віну".

"Але гэта няслушна, - лічыць Анатоль Глаз. - Усе разумеюць, што старшыня павінен быць сумленным брокерам, таму і назначаецца кансэнсусам. І так было заўсёды. Усе краіны працавалі над кансэнсусам, і заўсёды гэта было няпроста. Якое адабрэнне можа атрымаць кандыдат, кіраўніцтва якога ў адносінах да асобных членаў АБСЕ лічыць магчымым непасрэдным чынам парушаць базавы прынцып міждзяржаўных адносін - павага суверэнітэту і незалежнасці. Кіраўнікі МЗС якога ў кан'юнктурных мэтах, як мантру, паўтараюць заявы аб неабходнасці ўзмацнення націску на Беларусь, ізаляцыі і ўзмацнення санкцый супраць нашага насельніцтва і гэтак далей? Якая на гэта павінна быць рэакцыя любой паважаючай сябе дзяржавы?"

"Але эстонскага міністра нічога не хвалюе. Ён заяўляе ў СМІ, што Эстонія была б добрым старшынёй і з гэтым згодны іх партнёры па ЕС. Дык, можа, няхай тады і будзе старшынёй у ЕС. Мы дакладна пярэчыць не будзем", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі