Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2024

МЗС Беларусі папярэдзіла аб жорсткай рэакцыі на недружалюбныя дзеянні Вільнюса па закрыцці пунктаў пропуску

МЗС Беларусі папярэдзіла аб жорсткай рэакцыі на недружалюбныя дзеянні Вільнюса па закрыцці пунктаў пропуску
Фота з архiва

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне літоўскіх улад аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года яшчэ двух пунктаў пропуску "Катлоўка - Лаварышкес" і "Прывалка - Райгардас" і абмежаванні пасажырскіх зносін з'яўляецца выключна палітычна матываваным крокам, у тым ліку ў рамках электаральных кампаній, якія набіраюць абароты. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з планамі Літвы па закрыцці двух пагранічных пунктаў пропуску, паведамляе БЕЛТА.

"Пад капірку паўтараюцца дзеянні Польшчы і Латвіі, прынятыя ў мінулым годзе ў кантэксце выбараў у гэтых краінах. Мэта такіх маніпуляцый адна - штучна стварыць вобраз ворага з суседняй Беларусі, прыкрываючы ўласныя пралікі ў эканоміцы, знішчэнне транспартнай галіны, бяздумную гонку ўзбраенняў, насілле над мігрантамі на граніцы. Вельмі нязручным для літоўскіх улад застаецца і ўзрастаючы паток уласных грамадзян, якія наведваюць Беларусь па бязвізавым рэжыме і расказваюць праўду аб нашай краіне", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС таксама падкрэслілі, што абгрунтаванне такога рашэння літоўскім урадам "выклікае ўжо нават не абурэнне, а хутчэй, проста ўсмешку". "Такія прычыны, як небяспека пранікнення мігрантаў і агентаў КДБ у беларускіх аўтобусах, праблемы з чэргамі, якія вырашаюцца шляхам закрыцця пагранпераходаў, аргументы аб тым, што "суседзі ж таксама так робяць", проста не патрабуюць каментарыяў. Усё гэта, дарэчы, адбываецца на агульнай граніцы ЕС пры маўклівай згодзе Бруселя і іншых краін - членаў Еўрапейскага саюза", - дадалі ў ведамстве.

"Беларусь будзе вымушана жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін. Зноў заклікаем літоўскі бок адмовіцца ад практыкі дэзынфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю, каб дагадзіць сваім палітычным амбіцыям", - рэзюмавалі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі