Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Кст 2017

Макей і намеснік дзяржсакратара Святога Прастола разгледзелі перспектывы беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння

Джавані Анджэла Беччу і Уладзімір Макей. Фота МЗС4 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з намеснікам дзяржаўнага сакратара Святога Прастола па агульных пытаннях Джавані Анджэла Бечу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Візіт высокага госця прымеркаваны да афіцыйнага адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, якое будзе адзначацца 11 лістапада.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, некаторыя аспекты дзейнасці Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Адбыўся абмен думкамі аб выніках праведзенага ў Мінску пленарнага пасяджэння Савета канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, у якім прынялі ўдзел больш як 40 кардыналаў і біскупаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі