Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Стд 2024

Лукашэнка ўзнагародзіў работнікаў СМІ і ўстаноў аховы здароўя

Лукашэнка ўзнагародзіў работнікаў СМІ і ўстаноў аховы здароўя

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі на стары Новы год узнагародзіў работнікаў сродкаў масавай інфармацыі і ўстаноў аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт уручыў ордэн Францыска Скарыны старшыні Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Радзіку Батыршыну, які ўдастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, плённую працу па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні нацыянальных культур, фарміраванні і развіцці адзінай інфармацыйнай прасторы, высокія дасягненні ў дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці.

Спецыяльныя лісты аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў намесніку загадчыка аддзела спецыяльных праектаў галоўнай дырэкцыі "Агенцтва телевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Сяргею Бараноўскаму і адказнаму выпускальніку аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі АТН НДТРК Глебу Гарбаценку, палітычнаму аглядальніку аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Вользе Коршун, дырэктару дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Андрэю Мохару, загадчыцы аддзела вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Кацярыне Тумас-Цішкевіч. Узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны.

У ліку тых, каму Прэзідэнт уручыў спецыяльныя лісты, - галоўны ўрач Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Вольга Святліцкая, намеснік галоўнага ўрача па хірургіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Слабодзін і ўрач-эпідэміёлаг інфекцыйна-эпідэміялагічнага аддзела гэтага цэнтра Марыя Аляксеева. Падзяка Прэзідэнта ім аб’яўлена за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі