Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2023

Лукашэнка выказаўся аб стварэнні партый у Беларусі: ні партыі ўлады, ні праплачаных іншаземных агентаў не будзе

Лукашэнка выказаўся аб стварэнні партый у Беларусі: ні партыі ўлады, ні праплачаных іншаземных агентаў не будзе

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, выказаўся на тэму партыйнага будаўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што да бліжэйшых выбараў у Беларусі засталося менш як год. "Такога маштабнага выбарчага працэсу ў нас яшчэ не было", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Падрыхтоўка да выбараў ужо ідзе: было абноўлена выбарчае заканадаўства, вызначаны прававыя рамкі дзейнасці грамадзянскай супольнасці і партый.

"Хоць для мяне, шчыра скажу, гэты палітычны плюралізм не больш як даніна заходняй модзе. Памятаеце, гэты плюралізм, палітычны тэрмін, з'явіўся ў часы Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова. Ну і "даплюралізаваліся" мы да чаго? Страцілі краіну, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Паўтару: партыі ствараюцца для барацьбы за ўладу. Імкненне да ўлады розных палітычных сіл - гэта не проста канкурэнцыя поглядаў і сістэм. Гэта падзел грамадства. Гэта прыводзіць часам да страты канструктыву".

"І тым не менш мы ніколі не перашкаджалі і не будзем перашкаджаць партыйнаму будаўніцтву", - звярнуў увагу Прэзідэнт. Асабліва гэта датычыцца ініцыятыў, што ідуць ад людзей, якія шчыра любяць сваю краіну, свой дом, сваю сям'ю, настроеных на мірную будучыню сваіх дзяцей, дадаў кіраўнік дзяржавы.

"Але, паўтару, іншаземных агентаў, праплачаных з-за мяжы, у нашым палітычным полі не будзе. Кропка! Гэтак жа як і партыі ўлады таксама не будзе", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на свае першыя выбары ён ішоў з праграмай "Ні з левымі, ні з правымі, ні з партыяй, а са сваім народам!". "Мая пазіцыя не змянілася, - падкрэсліў ён. - І дэпутаты, якую партыю або грамадскі рух яны не прадстаўлялі б, перш за ўсё павінны служыць людзям, а не інтарэсам асобных алігархаў і палітыкаў, тым больш замежных".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуўся да падзей у Грузіі: "Як толькі дэпутаты дакрануліся да тэмы абароны свайго палітычнага поля ад іншаземнага ўплыву (закон аб замежных агентах), амерыканцы і англічане ім тут жа падкінулі заварушку". Гаворачы аб прычынах, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта выклікана апасеннямі англасаксаў, што ў перспектыве Грузія можа адысці ад іх уплыву. "І яны спыняюць любую магчымасць да незалежнасці гэтай прыгожай, цудоўнай краіны. Паказалі, хто ў доме гаспадар, - растлумачыў беларускі лідар. - Гэта яшчэ раз пацвярджае, што мы на правільным шляху".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі