Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Жнв 2015

Лукашэнка: Вучань не павінен, адвучыўшыся 6-7 гадзін у школе, 5-6 гадзін траціць на дамашняе заданне

31 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Вучань не павінен, адвучыўшыся 6-7 гадзін у школе, 5-6 гадзін траціць на дамашняе заданне. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сярэднюю школу нумар 56 Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сёння ўрад займаецца аптымізацыяй працэсу навучання. На думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна зрабіць так, каб асноўныя веды дзеці атрымлівалі ў школе. "Не павінен вучань, адвучыўшыся 6-7 гадзін у школе, прыходзіць дадому і яшчэ 5-6 гадзін рыхтаваць дамашняе заданне. Паглядзіце, у каго мы ператвараем нашых дзяцей", - абурыўся Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дома вучань малодшых класаў павінен працаваць паўтары - максімум дзве гадзіны, старшакласнік - тры - тры з палавінай гадзіны, дзякуючы гэтаму дзеці стануць намнога здаравейшыя.

Прэзідэнт выказаў пажаданне, каб школа нумар 56 стала своеасаблівым маяком і прыкладам у гэтым плане. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў, каб педагагічны калектыў праявіў ініцыятыву і паказаў прыклад, як трэба працаваць з вучнямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі