Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Жнв 2023

Лукашэнка: увага Сінгапура да ЕАЭС паслужыць стымулам для новых напрамкаў супрацоўніцтва

Лукашэнка: увага Сінгапура да ЕАЭС паслужыць стымулам для новых напрамкаў супрацоўніцтва
Сінгапур. Фота з архiва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Халіму Якаб і народ гэтай краіны з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гады суверэнітэту ваша краіна ператварылася ў буйнейшы фінансавы цэнтр Паўднёва-Усходняй Азіі, стала лідарам рэгіёна ў такіх сферах, як электронная прамысловасць, інфарматызацыя і фармацэўтыка", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што актывізацыя дыялогу паміж Мінскам і Сінгапурам, у тым ліку па пытаннях гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння, пашырэнне дагаворна-прававой базы поўнасцю адпавядаюць агульным інтарэсам.

"Мяркую, што ўвага Сінгапура да нашага рэгіянальнага інтэграцыйнага праекта - Еўразійскага эканамічнага саюза - паслужыць стымулам для пошуку новых выгадных напрамкаў супрацоўніцтва", - адзначыў беларускі лідар.
 
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Халіме Якаб здароўя і ажыццяўлення планаў, а народу Сінгапура - шчасця і дастатку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі