Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Стд 2024

Лукашэнка спадзяецца на актывізацыю двухбаковых сувязей з Кубай

Лукашэнка спадзяецца на актывізацыю двухбаковых сувязей з Кубай
Фота з архiва

1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з нацыянальным святам - Днём вызвалення Рэспублікі Куба. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"65 гадоў таму адбылася падзея гістарычнага маштабу - свабодалюбівы кубінскі народ атрымаў трыумфальную перамогу, здолеўшы перабудаваць уклад сваёй дзяржавы і вывесці на першы план прынцыпы сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму", - гаворыцца ў віншаванні.

З таго часу Востраў Свабоды прадаўжае зведваць бесперапынны палітычны і эканамічны націск, канстатаваў беларускі лідар. "Тым не менш я шчыра перакананы, што вашы працавітыя людзі ўласнымі сіламі, а таксама з дапамогай шматлікіх сяброў ва ўсім свеце, сярод якіх знаходзіцца і Беларусь, змогуць процістаяць любым перашкодам і падняць эканоміку Кубы на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на тое, што актывізацыя двухбаковых сувязей, якая назіраецца цяпер паміж Мінскам і Гаванай, дасць канкрэтныя вынікі ў выглядзе стабільнага і стваральнага развіцця абедзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу і ўсім кубінцам моцнага здароўя і поспехаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі