Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Чэр 2023

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу. Урачыстая цырымонія адбылася 27 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў пагоны генерал-маёра камандуючаму ВПС і войскамі ППА Узброеных Сіл Андрэю Лук'яновічу, першаму намесніку начальніка тылу УС, начальніку штаба тылу Аляксандру Масолаву і старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанціну Моластаву, генерал-маёра міліцыі - начальніку УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандру Шастайлу, генерал-маёра юстыцыі - начальніку УСК па Віцебскай вобласці Аляксандру Гуцко, класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа - пракурору Гродзенскай вобласці Аляксандру Жукаву.

"Я шчыра дзякую вам за тое, што вы з гонарам выконваеце свой абавязак, самааддана служыце Радзіме, і віншую вас з прысваеннем новага воінскага звання. Вашай прыярытэтнай задачай, а таксама ўсіх людзей у пагонах з'яўляецца прыняцце неабходных мер для недапушчэння эскалацыі абстаноўкі. Яна і так вельмі напружаная, запалку кінуў - і ўсё ўспыхне, нават выбухне. Гэта трэба давесці да ўсяго асабовага складу, вашых падначаленых на месцах. І не трэба пастаянна думаць пра нейкія там высокія матэрыі. Пакіньце гэта палітыкам. У вас дакладныя і зразумелыя задачы, мы ўсе - прафесіяналы, кожны ў сваёй сферы. Гэтым мы павінны і займацца, вы перш за ўсё", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Упэўнены, вы і далей будзеце гэтак жа добрасумленна выконваць свае абавязкі. Тое, дзеля чаго вучыліся і рыхтаваліся ўсё жыццё, - абараняць нашу краіну і нашых людзей. Засцеражаце нашу Радзіму ад любых рызык і любых пагроз - я ў гэтым проста перакананы", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі