Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка растлумачыў, чаму не падпісаў Мытны кодэкс ЕАЭС

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму не падпісаў Мытны кодэкс ЕАЭС. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не падпісаў Мытны кодэкс, таму што многае, што павінна было быць, не працуе. Больш таго, я даручыў адклікаць асноўных нашых спецыялістаў з мытных органаў. Без вырашэння праблем я нават не дакрануся да гэтага кодэкса і іншых пытанняў", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, калі Беларусь хочуць бачыць у інтэграцыйных структурах, краіны-ўдзельніцы павінны прыстойна сябе паводзіць у адносінах адзін да аднаго, падтрымліваць адзін аднаго і не ствараць дадатковых перашкод. "Ці ж гэта добра, што мы ў ЕАЭС за 2015 год упалі ў тавараабароце на 40 працэнтаў, а ў мінулым годзе яшчэ 18 дабавілі. Амаль 60 працэнтаў - гэта нармальна? У Казахстан мы амаль нічога не пастаўляем, а з Расіяй вы бачыце, якія адносіны. Таму трэба нам знаходзіць шляхі аднаўлення гэтых адносін. Мы да гэтага гатовы, акуратна і добрасумленна, без нацягвання коўдры на сябе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі