Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2021

Лукашэнка расказаў, да чаго павінна прывесці паглыбленне інтэграцыі з Расіяй

Лукашэнка расказаў, да чаго павінна прывесці паглыбленне інтэграцыі з Расіяй
Фота з архiва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа па паглыбленні беларуска-расійскай інтэграцыі прывядзе да існавання дзвюх суверэнных дзяржаў на адзінай эканамічнай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкай радыёкампаніі TRT, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што нядаўна былі зацверджаны саюзныя праграмы па паглыбленні беларуска-расійскай інтэграцыі. "Гэта будучыня нашага саюза. Гэта значыць, мы хочам па асноўных напрамках фарміравання саюза рушыць наперад яшчэ больш, уніфікаваць працэсы, якія адбываюцца на гэтай прасторы, - растлумачыў ён. - Словам, гэта прывядзе да існавання дзвюх суверэнных дзяржаў на адзінай эканамічнай прасторы".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў саюза Беларусі і Расіі ёсць этнічная і эканамічная аснова. Акрамя таго, краіны праводзяць адзіную знешнюю палітыку, створана агульная абаронная прастора, гэта значыць, фактычна адзіная армія.

"Мы вельмі значна рушылі наперад у прадастаўленні роўных правоў для грамадзян Беларусі і Расіі. Паміж расіянамі і беларусамі практычна няма ніякай розніцы ні ў адукацыі, ні ў ахове здароўя, ні ў гуманітарнай, культурнай прасторы. Мы стварылі роўныя ўмовы для нашых грамадзян", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі