Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Ліс 2021

Лукашэнка прапанаваў стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы

Лукашэнка прапанаваў стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы прапанаваў стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэагуючы на выступленне дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, які закрануў супрацоўніцтва дзвюх краін у медыйнай сферы, Прэзідэнт заявіў, што саюзныя СМІ неабходна рэфармаваць. Адным з рашэнняў кіраўнік дзяржавы бачыць стварэнне медыяхолдынга.

"Думаю, што тут нам трэба сур'ёзную рэформу правесці. Мы маглі б стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы. І тыя грошы, няхай нават невялікія, не размазваць па існуючых газетах, часопісах, Telegram-каналах і іншых "юцьюбах", а, сабраўшы іх у кулак, за гэтыя ж грошы стварыць адпаведную групу, медыяхолдынг і расказваць аб тым, што адбываецца. А так мы проста размазваем гэтыя грошы, раскладваем па розных талерках, а аддачы ніякай не бачым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі