Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2023

Лукашэнка пра новы падыход у падрымцы рэгіёнаў: чым далей ад Мінска, тым больш ільгот і прэферэнцый

Лукашэнка пра новы падыход у падрымцы рэгіёнаў: чым далей ад Мінска, тым больш ільгот і прэферэнцый
Фота з архiва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе Паслання народу і парламенту заявіў аб новым падыходзе ў падтрымцы рэгіёнаў: чым далей ад Мінска, тым больш ільгот і прэферэнцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на пытанні замацавання кадраў у рэгіёнах. "Будзем будаваць арэнднае жыллё і прадастаўляць права на яго выкуп пасля заканчэння вызначанага тэрміну, але пры выкананні жорсткіх умоў. І грошы тут не галоўнае", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад рашэнне па ваенных. "У гарадах гэта могуць быць шматпавярховыя дамы, у сельскай мясцовасці традыцыйныя дамы сядзібнага тыпу і малапавярховыя. І будзем пераходзіць ад кропкавай падтрымкі асобных рэгіёнаў і прадастаўлення індывідуальнага пакета льгот, як гэта ў Аршанскім раёне, паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці, да рэалізацыі падыходу "чым далей ад Мінска і абласных цэнтраў, тым больш ільгот і прэферэнцый". Дарэчы, на прыкладзе Оршы ўжо ўбачылі, якія меры працуюць, а якія не, а якія наогул не запатрабаваны. Добры вопыт", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі