Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Ліс 2023

Лукашэнка ўпэўнены ў будучым аднаўленні адносін з Літвой і Польшчай

Лукашэнка ўпэўнены ў будучым аднаўленні адносін з Літвой і Польшчай

3 лістапада, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі з суседнімі Літвой і Польшчай, безумоўна, будуць адноўлены ў будучым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву і будаўнікамі Беларускай АЭС, работнікамі сацыяльнай інфраструктуры і жыхарамі Астраўца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў жыхароў прыгранічнага Астравецкага раёна датычылася магчымасці аднаўлення адносін Беларусі з суседнімі Польшчай і Літвой, асабліва ва ўмовах, калі ў адной з гэтых краін выбары прайшлі нядаўна, а ў другой адбудуцца хутка. Ці змогуць выбаршчыкі ў Літве прымусіць сваю ўладу працаваць у інтарэсах сваёй дзяржавы, а не скакаць пад дудку Вашынгтона або Бруселя, пацікавіліся ў Прэзідэнта.

"Я ў гэтым абсалютна не сумняваюся. І Літва - мы адновім адносіны, і Польшча - яны нікуды не дзенуцца. Асноўны прынцып - суседзі не могуць жыць дрэнна. Я заўсёды кажу: суседзі ад Бога, іх не выбіраюць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Бываюць рознагалоссі, спрэчкі і гэтак далей - гэта часовая з'ява. Прыйдуць часы, калі мы будзем жыць з імі так, як гэта было заўсёды, і ў савецкія часы...".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сітуацыі, якая склалася паміж краінамі, Беларусь не вінавата, хоць з боку Літвы, напрыклад, гучалі розныя прэтэнзіі, незадаволенасць, у прыватнасці будаўніцтвам Беларускай АЭС. "Я ім тады гаварыў: літоўцы, абдумайцеся, мы ўсё роўна пабудуем гэту станцыю. Ні амерыканцы, ні еўрапейцы, ніхто не перашкодзіць нам пабудаваць. Мы прымаем рашэнне, што нам рабіць на нашай зямлі. І мы яе пабудавалі", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. Больш таго, Беларусь і тады, і цяпер выказвала гатоўнасць прымаць на работу на АЭС спецыялістаў з Літвы, пастаўляць туды электраэнергію. "Я па-чалавечы ім прапаноўваў. Але вы маеце рацыю, там жа не яны кіруюць краінай", - заўважыў Прэзідэнт.

Цяпер з боку Літвы і Польшчы гучаць прэтэнзіі з-за мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз тэрыторыю Беларусі. Тым больш ва ўмовах канфлікту ва Украіне гэты паток узмацніўся. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка згадаў аб нядаўняй сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, у час якой таксама закраналася міграцыйная тэматыка. Прэзідэнт заявіў тады і паўтарыў цяпер, што Беларусь не мае намеру ўтрымліваць на сваёй тэрыторыі мігрантаў, якія накіроўваюцца ў ЕС, і не будзе адстойнікам у Еўропе. Тым больш у сітуацыі, калі самі ж краіны ЕС разарвалі адносіны з Беларуссю, у тым ліку па міграцыйнай тэматыцы, увялі санкцыі.

Выказаўся кіраўнік дзяржавы і наконт бязвізавага рэжыму, на ўвядзенне якога таксама негатыўна адрэагавалі ўлады суседніх краін, аж да таго, што пачалі палохаць сваіх людзей, маўляў, іх тут завярбуюць, хоць ні аднаго доказу гэтага, зразумела, прывесці не могуць.

"І вось яны ўсё выдумліваюць, выдумліваюць і папракаюць у тым, што мы нешта робім супраць іх. Няма ў нас ніякага жадання гэтага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт удакладніў, што не чакае асаблівых змяненняў у палітыцы Польшчы ў сувязі з прыходам да ўлады Дональда Туска, якога Аляксандр Лукашэнка назваў праеўрапейскім палітыкам, у той час як "Права і Справядлівасць" (ПіС) - гэта больш праамерыканская партыя. "Але гэта не значыць, што заўтра там памяняецца палітыка ў адносінах да Беларусі. Па закрытых каналах мы з імі размаўляем, яны прад'яўляюць мне нейкія ўмовы: "Ты там гэтага адпусці, гэтага адпусці". Ён закон парушыў, як я яго адпушчу. Для гэтага павінны быць пэўныя ўмовы, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Мы суверэнная незалежная дзяржава. Мы будзем праводзіць тую палітыку, якая ў інтарэсах нашага народа. Вось гэтым усё сказана. Калі яны гатовы на гэта, заўтра мы гатовы паціснуць адзін аднаму руку ў любым месцы і гатовы з імі супрацоўнічаць".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што рана ці позна суседнія краіны адновяць адносіны: "Пачакаем. У нас катастрофы няма. Я не кажу, што ў нас шыкоўнае жыццё ва ўсіх адносінах. Але ў нас чалавек... калі ты хочаш зарабляць крыху больш для сям'і, ты зможаш". Паводле слоў Прэзідэнта, многае залежыць і ад паводзін жыхароў прыгранічных рэгіёнаў: "Падтрымлівайце адносіны з літоўцамі, палякамі, з імі не трэба сварыцца. Мы адзін народ фактычна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі