6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 95-годдзем народнага артыста СССР Уладзіміра Этуша, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваш жыццёвы шлях - прыклад дасягнення вяршынь акцёрскага майстэрства і адданага служэння мастацтву. Яркія і запамінальныя вобразы, створаныя Вамі ў тэатры і кіно, прынеслі Вам заслужаную павагу прафесіяналаў і шчырую любоў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць творчую і педагагічную дзейнасць артыста, якая садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж брацкімі народамі дзвюх краін.